Мой анёл прысніў мяне…

Home  >>  Паэзія  >>  Мой анёл прысніў мяне…

Мой анёл прысніў мяне…

4
Мар,2013

off

chumakova_angelПра што гэта кніга?
Пра мяне…
І праз мяне…
Пра цэлы Сусвет — Бога і Чалавека, Час і Прастору, Прыроду і Каханне… праз успрыняцце адной асобнай яго дэталі. Такое, пэўна, можна сказаць пра любую кнігу любога аўтара. Але памятаеце дзіцячую цацку — калейдаскоп (зараз чамусьці такіх няма ў продажы)? Зачаравана, літаральна гадзінамі можна было глядзець на замыславатыя ўзоры, што стваралі каляровыя кавалачкі шкла. Аднолькавы набор шкельцаў у трубцы (ды, хутчэй, у нашай фантазіі) складаўся ў дзівосныя кветкі, казачныя замкі, нябачаныя краявіды з незвычайнымі істотамі…
Кожны аўтар і кожная кніга — рух Вашае рукі, ваш позірк і гульня вашага ўяўлення.
Глядзіце ў мой калейдаскоп!

Скачать (PDF, 459KB)

Выдавецтва «Чатыры чвэрці»