• Ханна Чумакова Ад пяшчоты рук - да радасці сэрца!

пра мяне

Home  >>  пра мяне

 Ханна Чумакова

Ханна Чумакова

Нарадзілася 7 жніўня 1984 года ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Там скончыла сярэднюю школу №6 і літаратурную студыю «Дакрананне» пад кіраўніцтвам Ю.П.Арыстава.

У 2006 годзе атрымала спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны.

З 2007 года жыву і працую ў Менску.

Паэтка, бард, рамеснік.

З 2009 году займаюся дэкорам, афармляю  прадметы інтэр’еру, ствараю вясельную атрыбутыку. Працую ў розных тэхніках і накірунках, асабліва захапляюся дэкупажам. Таксама цікаўлюся самаробным мылам.

З’яўляюся экспертам у сферы ўпакоўкі падарункаў.

Мае працы характарызуюцца вытанчанасцю (што часам мяжуе з мінімалізмам) і рамантычным захапленнем прыгоднымі матывамі. Спалучэнне розных тэхнік і накірункаў стварае атмасферу творчага хаосу, які неабходны для дасягнення гармоніі душы і цела, духоўнага і зямнога, будзёнага і ўзвышанага…

Усе мае працы маюць не толькі эстэтычнае, але і прамое функцыянальнае прызначэнне, каб аздобіць прыгажосцю кожны момант жыцця, падарыць крыху цеплыні і радасці 🙂

Дэвіз жыцця і творчасці: Ад пяшчоты рук – да радасці сэрца!!!

Мая старонка на Стихи.ру